| Ressentiment po byalorusski |
Форумы Арктогеи (philosophy): ЛИТЕРАТУРА И ПОЭЗИЯ В ОПТИКЕ САКРАЛЬНОГО: Ressentiment po byalorusski
| 13527: By r on Пятница, Ноябрь 30, 2001 - 00:24: |
| www.crosswinds.net/~slova/ artykuly3.html Дугин Александр Гельевич, нар. у 1962 г. у сям‘і генэрала ГРУ. Бацька, дзед і прадзед - афіцэры. У канцы 70-х бы¢ выключаны з Маско¢скага авіяцыйнага інстытуту, быццам за антысавецкую дзейнасьць. Да 17 год дасканала авалода¢ італьянскай мовай і перакла¢ фундамэнтальную працу тэарэтыка „кансэрваты¢най рэвалюцыі“ Ю.Эвалы „Паганскі імпэрыялізм“. У 70-80-х удзельніча¢ у розных інтэлектуальных сэмінарах і групо¢ках пад кіра¢ніцтвам Ю.Мамлеева і Е.Галавіна, літаратара¢-эзатэрыка¢. Разам са сваім сябрам Гейдарам Джэмалем зьбіра¢ся ¢цякчы з абрыдлага СССР у Лівію. У 1989 г. ствары¢ „гісторыка-філязофскі цэнтар ЭОН, з мэтай фармаваньня сапра¢днай духо¢най і інтэлектуальнай эліты, прадста¢нікі якой былі б праваднікамі ¢ вышэйшыя сфэры быцьця для ¢сіх астатніх“, на аснове якога пазьней была створаная асацыяцыя „Арктогея“. Уваходзі¢ у склад рэдкалегіі газэты „День“ („Завтра“). Дугін ствара¢ ідэалагічныя канструкцыі для РНЕ. Ягоныя містычныя, энэргічныя тэксты вылучаліся на фоне бляклай „патрыятычнай“ публіцыстыкі. Выпуска¢ альманах „Милый ангел“ и „Гипербореец“. Заснавальнік і гало¢ны рэдактар часопісу расейскіх „новых правых“ „Элементы“. Час ад часу вядзе цыклы перадач на радыё і тэлевізіі. Па матар‘ялах інтэрнета¢скіх і друкаваных публікацыя¢ выдае альманах „Евразийское вторжение“. У 1994 г. увайшо¢ у нацыянал-бальшавіцкую партыю Э.Лімонава, друкава¢ся ¢ выданьні НБП „Лимонка“. У канцы 1994 г. Дугін разам зь Лімонавым прыяжджа¢ у Менск, каб сустрэцца з прыхільнікамі. Мерапрыемству перашкодзілі каля 200 удзельніка¢ мітынгу БНФ, якія атачылі Палац культуры на вул. Матусевіча, адкуль Дугін зь Лімонавым мусілі ¢цякаць праз вакно. Расчарава¢шыся ¢ Лімонаве і НБП, на пачатку 1998 г. разыйшо¢ся зь імі. Бы¢ жанаты на Евгении Дебрянской, якая пасьля стала адной з заснавальніц Асацыяцыі сэксменшасьця¢, і цяпер трымае ¢ Маскве начны лесбаклюб. Сьцьвярджаюць, што Дугін гадамі ¢жывае нэ¢ралептыкі, чаму можна паверыць з-за прыпухлага твару і часам ня¢цямнай мовы. Несумненна, Дугін - выдатны публіцыст, пра¢да, часам дапускае падгонку факта¢ пад свае канцэпцыі. Ягоны стыль характарызуецца сумяшчэньнем акадэмізму, эзатэрызму і адкрытых закліка¢ да тэрору. Ведае 9 мова¢ (францускую, іспанскую, італьянскую, нямецкую, ангельскую, латынь, грэцкую, санскрыт і і¢рыт), перакладае з усіх. Для прапаганды сваіх погляда¢ акты¢на выкарысто¢вае ²нтэрнэт. Дугін прапануе прымяняць катэгорыі геапалітыкі як навуковай дысцыпліны да аналізу палітычных падзея¢ і іх канкрэтных удзельніка¢. Лічыць, што Расея зья¢ляецца асновай э¢разійскай сілы, і толькі яна ¢ геапалітычным саюзе зь ісламам можа супрацьстаяць мандыялістам-атлянтыстам. Абапіраецца на ідэі „э¢разійства“, якія распрацо¢валіся ¢ асно¢ным у асяродзьдзі расейскіх эмігранта¢ у 20-30-я гады (П.Трубяцкой, Н. Савіцкі ды інш.). Зья¢ляецца ідэолагам „трэцяга шляху“ для Расеі. Выдавецтва „Арктогея“ выдала шэраг кніг э¢рапейскіх традыцыяналіста¢ (Р.Генон, Ю.Эвала) і самога Дугіна. Пры выдавецтве існуе Цэнтар метастратэгічных дасьледаваньня¢. Дугін асабіста знаёмы з А. дэ Бенуа, Р. Стойкерсам ды іншымі дзеячамі э¢рапейскай „новай правай“, у асно¢ным францускімі ды італьянскамі. Сам ён сьцьвярджае, што большасьць дактрын узя¢ у э¢рапейскага традыцыяналіста Рэнэ Генона (які у свой час прыня¢ іслам). Зь нямецкімі „новымі правымі“ кантакт слабы, прычыны гэтаму можна зразумець з наступнай дугінскай цытаты: „Только с татарами, с русскими большевиками, с евреями и неевреями, со всем евразийским этническим и культурным многообразием Германия может дать решительный бой Западу и основать новый мировой порядок, настоящий евразийский, русско-немецкий, планетарный национал-советский порядок“. Відавочна, што рэалізацыя э¢разійскіх праекта¢ Дугіна - „Э¢ропы ад Дубліна да ¡ладзівастока“ - практычна азначала б канчатковую дэарыізацыю Э¢ропы. У 1996 г. Дугін езьдзі¢ у Лівію на міжнародны сэмінар антыамэрыканскіх сіла¢. Апошнім часам у сваім сьветаглядзе схілі¢ся да стараабрадніцтва, бо ягоныя ідэі не былі прыхільна успрыняты Правасла¢най царквой, Дугін выступае за саюз Правасла¢я і ²сламу, хаця разыйшо¢ся таксама і з Гейдарам Джэмалем, якога называ¢ сваім духо¢ным наста¢нікам, найвялікшым мысьляром і абсалютным геніем. Прычына ¢ тым, што Джэмаль падтрыма¢ антырасейскі чачэнскі джыхад. Дугін зья¢ляецца праці¢нікам нацыяналізму, разуметага як кро¢ную агульнасьць, з-за чаго разыходзіцца з расейскімі „панславістамі“. Урэшце, гэта лягічна для Расеі, у якой з-за зьмешанага этнічнага складу і сумне¢насьці нават славянскіх каранё¢ проста немагчымая канцэпцыя „крыві і зямлі“. Даводзіцца выбіраць адну „зямлю“. Са свайго боку, артадаксальныя камуністы таксама не ¢спрымаюць дугінскіх ідэя¢. У 1997 г. немалым накладам выйшла кніга А.Дугіна „Основы геополитики“, у якой тэксты класіка¢ „творча спла¢леныя“ з ідэямі а¢тара. Тым часам, частка накладу была закупленая расейскай Ваеннай акадэміяй Генштаба. Кнігі Дугіна - звычайная рэч на сталах расейскіх чыно¢ніка¢. Ён бы¢ саветнікам старшыні расейскай Думы Селязьнёва, саветнікам думскага камітэту па геапалітыцы. У Маскве дзейнічае „Новы унівэрсітэт“ (А.Дугін, Ю.Мамлее¢, Е.Галавін, М.Вярбіцкі і інш.). У апошнія гады дугінцы маюць, бадай, вырашальны ¢плы¢ сярод дарадца¢ Лукашэнкі. Гэтыя „шэрыя кардыналы“ малавядомыя прэсе. Сам Дугін час ад часу заяжджае ¢ Менск і пачувае сябе даволі камфортна, уцякаць праз вакно яму ¢жо няма ад каго. На заканчэньне скажам, што чытаць Дугіна часам карысна, але чытаць трэба ¢меючы. Бо Дугін не такі арыгінальны, як можа падацца. Ён пераказвае ідэі мінулага, тое, што прыдумана да яго, выконвае ролю правадніка, папулярызатара ідэя¢ сваіх папярэдніка¢-„э¢разійца¢“, інтэгруючы іх зь некаторымі ідэямі э¢рапейскай „новай правай“, прыстасаванымі да расейскай сытуацыі. Ва ¢сякім разе, мы павінны ведаць, што там у нас робіцца на ¡сходзе. Акрамя таго, варта чытаць і ягоныя пераклады таго ж Эвалы ды іншых э¢рапейца¢. Зно¢ жа, тут трэба быць асьцярожным, бо часам няма пэ¢насьці, дзе ¢ тых перакладах сканчаецца Эвала і пачынаецца Дугін. Яшчэ зазначым, што Дугін змог прапанаваць для Расеі канцэпцыю, якая зьвязвае ¢ адзінае цэлае ¢сю яе гісторыю, і савецкую, і імпэрскую. Гэта тое, чаго пакуль ніхто так і не змог зрабіць для Беларусі, і з-за чаго цяпер можам толькі плесьціся ¢ хвасьце падзея¢. |
|
|
|
|